Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. В Бресте мужчина убил жену и тещу
  2. Главные герои произведений — Калиновский и репрессированные друзья. Пять пунктов о величии этого классика беларусской литературы
  3. «У вас только один выход — СВО». Поговорили с беларусом, который отправил данные родственника Карпенкова в «Черную книгу Беларуси»
  4. Не в консульствах. Где будут брать отпечатки пальцев у беларусов с иностранными ВНЖ и паспортами
  5. Сын главы МВД возглавил Центральное РУВД Минска
  6. «Могилев, че за взрыв?» В Threads обсуждают возможный дрон — спросили в МЧС, что это было
  7. «Я в колонии посидела, а Протасевич играл в компьютер и несколько раз женился». Первое большое интервью с Софьей Сапегой о том, что было после посадки самолета в Минске
  8. «Идеология выживания любой ценой». Статкевич резко высказался о письме бывших политзаключенных к Евросоюзу
  9. Прослушка, секретные эксперты и травля: истории беларусских адвокатов
  10. Известный онлайн-кинотеатр заблокировали в Беларуси. Теперь банкротится связанная с ним компания
Чытаць па-беларуску


Гурт VOLSKI выпусціў альбом «Лісты палітвязням», які анансаваў на пачатку восені. Пра рэліз паведаміў лідэр Лявон Вольскі ў сацсетках на Каляды, 25 снежня. Раней паведамлялася, што гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які музыкі стваралі разам з ініцыятывамі «Палітвязынка» і «Дэсыдэнтбай».

Вокладка альбома "Лісты палітвязням" гурта VOLCKI, які выйшаў 25 снежня 2023 года. Фота: www.instagram.com/volski.official
Вокладка альбома «Лісты палітвязням» гурта VOLCKI, які выйшаў 25 снежня 2023 года. Фота: www.instagram.com/volski.official

— Калі чалавеку здаецца, што ён можа быць у баку ад тэмы палітзняволеных, то яму гэта насамрэч здаецца, бо ніхто не застрахаваны ад такога лёсу. Ёсьць безліч прыкладаў, калі «людзі не цікавіліся палітыкай», а палітыка зацікавілася імі сама. Таму лепш адразу зразумець, у якой рэчаіснасці мы знаходзімся, — такЛявон Вольскі звярнуўся да беларусаў з нагоды выхада альбома.

Ён дадаў, што зараз неабходна «рабіць усё магчымае, каб гэты перыяд як мага хутчэй скончыўся», бязвінна асуджаныя выйшлі на волю, «а тыя, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады, занялі тое пачэснае мейсца, якое ім належыць — на лаве падсудных».

У альбоме ўсяго 12 песень-лістоў. Адна з іх «Чакай мяне», на якую музыкі знялі кліп, прысвячаны палітзняволеным. У ім — больш за 30 беларусаў, якія прайшлі зняволянне самі і зараз на свабодзе, — у тым ліку Леанід Судаленка, Алег Груздзіловіч, Вольга Рытус, Кіра Баярэнка, Зміцер Гопта, Алана Гебрэмарыям, муж Паліны Шарэнда-Панасюк і іншыя.

Альбом — частка аднайменнага грамадска-палітычнага праекта. Як падзяліўся Вольскі, таксама плануююца сустрэчы з былымі палітвязнямі, акцэнт будуць рабіць на «тое, што адбываецца у гэтай страшнай беларускай сістэме зняволення». Музыкі і прадстаўнікі ініцыятыў заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

— Гэтыя відэа, як і альбом, з аднаго боку, ёсць дакументальным сведчаннем найноўшай гісторыі Беларусі. А з іншага — прапанова і заклік да тэрапеўтычнай салідарнасці, якая мае гаючую сілу для ўсіх беларусаў: і тых, хто за кратамі, і тых, хто іх чакае. У салідарнасці наша найбольшая сіла, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паслухаць альбом можна на папулярных пляцоўках. Напісаць ліст палітвязню анлайн — праз «Майстэрню паштовак салідарнасці».